Лукашэнка заявіў пра ўпэўненасць міжнародных партнёраў у будучыні беларускай эканомікі


Нарада ў Лукашэнкі 20 ліпеня.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня сустрэўся з кіраўніцтвам Нацыянальнага банку Беларусі і даў яму заданні ў працы, паведамілі ў прэс-службе.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што ў краіне нядрэнна функцыянуе банкаўская сістэма. Гэтак, ёсць 25 банкаў, у чыіх статутных фондах не толькі беларускі, але і расейскі, казахскі, аўстрыйскі і швейцарскі капіталы.

«Гэта кажа аб адкрытасці беларускай эканомікі і ўпэўненасці міжнародных партнёраў у яе будучыні. У адваротным выпадку капітал бы не размяшчалі ў нашых банках», – заўважыў ён.

Hавiны
У «Белгазпрамбанку» арыштавалі рахунак жонкі намесніка міністра з РФ. Там было € 3 млн
2020.07.16 09:07

Лукашэнка заявіў, што чакае больш актыўнага ўдзелу Нацбанку ў развіцці эканомікі, каб «утрымацца пры ўсіх праблемах сёлета».

Кіраўнік краіны даручыў дапамагчы фінансава прадпрыемствам, «у каго ёсць «жывыя» экспартныя кантракты або хто запусціў інвестыцыйны праект».

«Не выстаўляйце залішнія ўмовы, не стаўце бар’еры. Ідзіце насустрач па рэструктурызацыі даўгоў, хоць бы ў якасці часовай перадышкі. Вы ведаеце, што ва ўсіх краінах (ад ЗША да Кітая) ёсць такія паслабленні», – сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, таксама трэба працягваць рух у спрашчэнні наглядных абмежаванняў, зніжэнні стаўкі рэфінансавання, каб «з 2021 года трэба прырастаць сярэднесусветнымі тэмпамі». Пры гэтым, заявіў ён, трэба стрымліваць інфляцыю і кантраляваць цэнаўтварэнне.

Лукашэнка адзначыў, што новыя інвестыцыі абвешчаныя прыярытэтам наступнай пяцігодкі. У сувязі з гэтым ён заклікаў кіраўніцтва Нацбанку падумаць, як папоўніць недахоп доўгіх і танных грошай для крэдытавання інвестпраектаў, асабліва з тэрмінам акупнасці 7-10 гадоў, напрыклад, у машынабудаванні або нафтахіміі.

Найважнейшай задачай Нацбанку ён назваў знайсці «альтэрнатыўныя магчымасці прыцягнуць рэсурсы (пажадана вонкавыя і доўгія) для дыверсіфікацыі базы банкаў».

Hавiны
ВУП Беларусі скараціўся на 1,7%
2020.07.16 17:45

«Такія ж задачы (ключавыя паказнікі эфектыўнасці) трэба ставіць усім кіраўнікам банкаў і строга пытацца за выкананую працу. Гэта перш за ўсё датычыць памочніка прэзідэнта. У вас павінна быць, як ва ўрадзе: кожны адказвае персанальна, што прадаў на экспарт і колькі валютнай выручкі прынёс у краіну. Кожны банкір павінен персанальна адказваць, якія ён грошы прыцягнуў з вонкавых рынкаў і на якіх лепшых умовах. Седзячы ў канторы Нацбанку гэтага не зробіш. Вы павінны мець шырокія кантакты. І не толькі з расейцамі, але і ў Еўропе, Амерыцы, Кітаі, іншых месцах, каб прыцягнуць грашовыя рэсурсы», – сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, падчас лібералізацыі фінансавага і валютнага рынкаў трэба абапірацца на міжнародныя стандарты, асабліва ў частцы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.

«На прыкладзе «Белгазпрамбанку» бачым, што працы непачаты край. Павінен сказаць, што старшыня праўлення (Нацбанку. – Рэд. Belsat.eu) і кіраўніцтва банку нясуць персанальную адказнасць за тое, што адбываецца ў нашых камерцыйных банках«, – падкрэсліў кіраўнік краіны.

Hавiны
ОНТ працягвае публікаваць сюжэты пра Бабарыку. На гэты раз – пра «чорную касу»
2020.07.13 23:03

Ён таксама заклікаў не зацягваць з актуалізацыяй Банкаўскага кодэксу, які ў сваю чаргу «павінен адпавядаць жыццю і развіццю нашай эканомікі, жыццю нашых людзей».

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што чакае ад Нацыянальнага банку падтрымання рэальнага сектару эканомікі, умацавання даверу да нацыянальнай валюты і павышэння абароненасці насельніцтва.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў