Лукашэнка заяўляе, што неўзабаве вырашыць палітычны крызіс у краіне


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшыя дні вырашыць праблему з незадаволенымі беларусаў, якія выходзяць на мітынгі, забастоўкі акцыі салідарнасці. Прэсавая служба Лукашэнкі, якая прыводзіць ягоныя словы, піша, што ён бачыць крыніцай гэтых пратэстаў вонкавыя сілы.

Аляксандр Лукашэнка падчас прамовы ў менскай вобласці выказаў меркаванне, што краіны Захаду маюць намер усталяваць балта-чарнаморскі калідор паміж Еўропай і Расеяй. На думку Лукашэнкі, гэта вядзецца супраць Расеі. А ў сваю чаргу афіцыйны Менск жорстка супрацьстаіць гэтаму.

«Плануюць усё гэта і накіроўваюць ЗША, а еўрапейцы падыгрываюць. Сказана так – зробяць так. Створаны спецыяльны цэнтр пад Варшавай. Мы кантралюем, ведаем, чым ён займаецца. Пачалі лязгаць гусеніцамі. Разумееце, калі неспакойна побач і танкі пачынаюць перамяшчацца і самалёты лётаць, гэта невыпадкова», – падкрэсліў Лукашэнка.

Лукашэнка выказаў таксама заклапочанасць, што цяпер «Айчына ў небяспецы». Менавіта таму ён папярэдзіў кіраўніка Расеі пра сітуацыю, якая складваецца ў Беларусі.

«Таму нам трэба галаву на плячах жорстка трымаць і разумець, што краіна ў нас адна. Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць. Слухайце, усе мы тут часовыя людзі. Таму справа не ў Лукашэнку, а справа ў тым, што хочуць мірную, спакойную Беларусь, якая як костка ў горле ў кагосьці, нахіліць, стварыць санітарны кардон і аддзяліцца ад Расеі, ізаляваць Расею. Вядома, ні я, ні Пуцін на гэта ніколі ня пойдзем, і мы дамо вельмі сур’ёзны адказ на гэтыя намеры. Мы ведаем, адкуль ідуць каманды», – заявіў ён.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, апазіцыя самая не ведае чаго хоча. У сваю чаргу кіраўнік краіны выказаў перакананне, што перамог на выбарах.

«80% нельга фальсіфікаваць. Усё роўна іх (апазіцыі. – Белсат) пройгрыш. Кажуць, пойдзем на новыя выбары. Вы разумееце, што такое яшчэ паўгода займацца гэтымі справамі? Перавярнуць усё ўверх дном, нават працоўным некаторым мазгі запудрылі. А чаму мы павінны пад чыю-небудзь дудку скакаць. Мы правялі выбары, давайце жыць далей спакойна. Хочаце размаўляць, як яны кажуць, дыялог. Ну, вось я дыялог вяду з вамі. Я і буду весці толькі з працоўнымі калектывамі дыялог», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Але разам з тым Лукашэнка і запярэчыў сам сабе, даючы зразумець, што калі людзі будуць баставаць, то з імі ніхто не будзе размаўляць.

«Беларуськалій», дзе сярэдні заробак вымяраецца тысячамі рублёў. Што вы бастуеце? Добра, бастуйце, добра. Я каманду дырэктару: не трэба за імі бегаць. У нас у Салігорску 2 тысячы чалавек хочуць працаваць на «Беларуськаліі». Яны прыйдуць. А як не яны прыйдуць – ва ўсім свеце беспрацоўе. Прыедуць з Украіны шахцёры. Іх мора – беспрацоўных», – заўважыў ён.

Пацвердзіў Лукашэнка і пра расейскіх журналістаў, якія цяпер працуюць замест звольненых з БТ. Але, паводле ягоных словаў, справу расейскія адмыслоўцы тут робяць бясплатна. Раней працаўнікі беларускага тэлебачання распавядалі, што ўлады плоцяць ім па пяць тысячаў рублёў.

Hавiны
Крэмль заявіў пра гатовасць садзейнічаць урэгуляванню сітуацыі ў Беларусі
2020.08.21 14:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў