Лукашэнка заявіў пра гатовасць увесці міратворцаў на Данбас і ўзяць пад кантроль украінска-расейскую мяжу


Падчас інтэрв’ю ўкраінскім СМІ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы ўвесці міратворцаў на Данбас і нават узяць пад кантроль участак украінска-расейскай мяжы. Але толькі пры згодзе абодвух бакоў.

«Калі вы хочаце, каб мы зачынілі мяжу на працягу 400 кіламетраў паміж Украінай і Расеяй, якая цяпер не кантралюецца ўладамі Украіны, мы закрыем гэтую мяжу. Хоць для мяне гэта вялікая праблема ўвязвацца ў гэты канфлікт, але мы гатовыя ўвесці туды міратворцаў, памежнікаў, войскі, як хочаце, але мы гатовыя закрыць гэты ўчастак мяжы», – заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, словы якога прыводзіць БелТА.

Hавiны
Лукашэнка паабяцаў украінскім журналістам сумленны і адкрыты дыялог
2019.09.26 11:02

Кіраўнік Беларусі некалькі разоў акцэнтаваў ўвагу, што такая захада пойдзе на карысць дзеля вырашэння канфлікту.

«Галоўнае, каб гэта было патрэбна было вам і іншым бакам, якія ўцягнутыя ў гэты канфлікт. Скажу шчыра: каб гэта было трэба нам, вам і расейцам, калі казаць пра славянскае адзінства», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Hавiны
Лукашэнка: Беларусь не збіраецца сябраваць з Захадам супраць Расеі
2019.09.26 11:22

Адметна, што ў Крамлі імгненна адрэагавалі на гэтую заяву. З вуснаў прэс-сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова прагучала, што бакамі ў канфлікце з’яўляецца толькі Кіеў і ўлады Данбасу, якіх трэба пытаць меркаванне пра ўвядзенне беларускіх міратворцаў.

Hавiны
У Крамлі сочаць за выказваннямі Лукашэнкі ўкраінскім журналістам
2019.09.26 13:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў