11 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале быў апублікаваны ўказ кіраўніка Беларусі ад 6 снежня «О реорганизации государственных учреждений». Указ афіцыйна зацвердзіў беларускую назву для КДБ.
КДБ надалей будзе называцца Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, але цяпер гэта будзе афіцыйная і зацверджаная назва.
Раней беларуская абрэвіятура КДБ і назва Камітэт дзяржаўнай бяспекі ніколі не прысутнічалі ў беларускім заканадаўстве.
5 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі (pravo.by) апублікавалі Выбарчы кодэкс на беларускай мове.
Раней паведамлялася, што на беларускую мову перакладзены Кодэкс аб шлюбе і сямʼі (беларуская версія пакуль афіцыйна не апублікаваная), а таксама пачалася праца над перакладам Цывільнага кодэксу.
Цяпер у Беларусі дзейнічае 25 кодэксаў. 23 з іх на расейскай мове.
ЮВ belsat.eu