Лукашэнка запрасіў Зяленскага ў Беларусь


Аляксандр Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Украіны наведаць Беларусь «у любы час і ў любым фармаце». Уладзімір Зяленскі запросіны прыняў. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Адзначаецца, што Лукашэнка запрасіў Зяленскага наведаць Беларусь напрыканцы тэлефоннай размовы, што адбылася 31 ліпеня.

У сваю чаргу Зяленскі яшчэ раз пацвердзіў запрашэнне, накіраванае раней на адрас Лукашэнкі, наведаць Украіну ў рамках II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які адбудзецца сёлета ў кастрычніку ў Жытоміры. «Аляксандр Лукашэнка запрашэнне прыняў», – паведаміла прэс-служба.

Акрамя таго, Уладзімір Зяленскі падрабязна распавёў Лукашэнку пра сітуацыю на Данбасе і «падзякаваў за арганізацыю эфектыўнай перамоўнай пляцоўкі і ў цэлым за тую ролю, якую адыгрывае Беларусь у справе ўрэгулявання дадзенага канфлікту».

«Беларускі лідар у сваю чаргу запэўніў, што Менск працягне і ў далейшым прыкладаць усе намаганні для ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне і Украіна заўсёды можа разлічваць на Беларусь як краіну – прыхільніцу мірных ініцыятываў і працэсаў».

Hавiны
Лукашэнка падтрымаў прапанову Зяленскага
2019.07.08 16:31

Лукашэнка і Зяленскі таксама абмеркавалі эканамічныя пытанні, у тым ліку ходу ўборачнай кампаніі ў абедзвюх краінах. «Яшчэ адной асобнай тэмай размовы стала ўзаемадзеянне і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі абедзвюх краінаў у энергетычнай сферы», – паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з паспяховым правядзеннем палітычных кампаніяў, а Зяленскі Лукашэнку – з правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў.

Прэс-служба прэзідэнта Украіны нічога пра гутарку з кіраўніком Беларусі не паведамляе.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў