Лукашэнка запрасіў замежных лідараў на парад у Менск


Аляксандр Лукашэнка агучыў запрашэнне кіраўнікам іншых дзяржаваў прыехаць у Менск на парад 9 траўня. Пра гэта паведамілі ў ягонай адміністрацыі.

«Публічна запрашаю кіраўнікоў дзяржаў, хоць бы былога Саюзу, прыехаць у Менск», – сказаў кіраўнік Беларусі, наведваючы 5 траўня Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі.

Hавiны
«Гэта памылка і злачынства з боку Лукашэнкі». Жырыноўскі заявіў, што ЛДПР не паедзе на парад у Менск
2020.05.05 08:45

Паводле яго, «правільна было б сабрацца ў Менску», бо Беларусь – «гэта самая пацярпелая рэспубліка – жывы помнік вайне».

Каментуючы негатыўную рэакцыю на рашэнне правесці парад падчас пандэміі каронавіруса, ён заявіў пра неабходнасць рэагаваць на яе: своечасова, мэтанакіравана і адэкватна.

Hавiны
Лукашэнка пра парад 9 траўня: «Гэта ніяк не паўплывае на здароўе нашых людзей»
2020.05.04 14:07

Нагадаем, Лукашэнка абвесціў, што не збіраецца адмяняць парад да Дня Перамогі, нягледзячы на эпідэмію каронавірусу. На яго думку, парад «ніяк не паўплывае на здароўе нашых людзей».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў