Лукашэнка запрасіў Пуціна на закрыццё Еўрапейскіх гульняў


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыняў запрашэнне наведаць цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Гэта стала вядома па выніках тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з Пуціным, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

«Прэзідэнты коратка абмеркавалі двухбаковы парадак дня. Аляксандр Лукашэнка запрасіў свайго калегу прыняць удзел у цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Уладзімір Пуцін запрашэнне прыняў», – адзначылі ў прэс-службе.

Цікава, што сайце Крамля інфармацыі пра размову Лукашэнкі і Пуціна пакуль няма.

Нагадаем, на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў ад Расеі прысутнічаў прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў і кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.

Hавiны
Прэзідэнт Сербіі распавёў, што «амаль убачыў слёзы» Лукашэнкі
2019.06.23 09:47

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў