Лукашэнка запрасіў кіраўніка «Сбербанку» інвеставаць у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка пасля ўрачыстасцяў з нагоды Дня незалежнасці сустрэўся з кіраўніком «Сбербанк России» Германам Грэфам, павядамляе БелТА.

Падчас сустрэчы з Германам Грэфам Аляксандр Лукашэнка прапанаваў «Сбербанку России» прыняць удзел у фінансаванні буйных праектаў у Беларусі.

«Мы хочам, як у савецкія часы, скласці пералік інавацыйных аб’ектаў, якія мы павінны ўвесці ў новай пяцігодцы. І абавязкова дамовіцца па фінансаванні, каб яны не ператварыліся ў даўгабуды. Я хацеў бы з вамі абмеркаваць шэраг гэтых праектаў. Калі «Сбербанк» гатовы ўдзельнічаць у гэтай вялікай справе, буду толькі рады вітаць вас у фінансаванні вялікіх абʼёмаў нашай эканомікі», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што «Сбербанк России» зможа прыстойна працаваць у Беларусі.

«І паколькі ў нас банкаўскае гэтае пытанне раптам паўстала, я пачынаю супастаўляць і параўноўваць. Нядаўна я публічна сказаў пра гэта, што ёсць жа ў нас расейскія банкі, якія сумленна і прыстойна працуюць», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Фэйкньюз і дзіўнае супадзенне. Прадстаўнік «Белгазпрамбанку» пракаментаваў высунутыя абвінавачанні

У сваю чаргу ўлады Беларусі ў чэрвені ўвялі ў расейскі банк «Белгазпрамбанк» часовае кіраўніцтва. У Расеі раскрытыкавалі такую захаду. З 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку», які 20 гадоў узначальваў Віктар Бабарыка, пачаліся ператрусы. Каля 15 топ-менеджараў былі затрыманыя за розныя фінансавыя злачынствы.

Сам Бабарыка ад 18 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Там жа ўтрымліваецца сяброўка ягонай сям’і Святлана Купрэева.

КДК: Віктар Бабарыка затрыманы як «арганізатар супрацьпраўнай дзейнасці»

СК belsat.eu

Hавiны