Лукашэнка: «Калі пачаўся гэты псіхоз, усе рванулі не ў бажніцу, а ад бажніцы. Дрэнна»


19 красавіка 2020 года. Аляксандр Лукашэнка ў Свята-Благавешчанскай Лядзенскай царкве
Фота: president.gov.by

19 красавіка кіраўнік Беларусі наведаў Свята-Благавешчанскую Лядзенскую царкву ў Смалявіцкім раёне.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Вялікаднем і пракаментаваў актуальную сітуацыю з эпідэміяй каронавіруса ў краіне.

«Як толькі наступіў гэты псіхоз (нават не хвароба), усе рванулі не ў бажніцу, а ад бажніцы. Дрэнна. Гэта мая пазіцыя, я яе нікому не навязваю. Гэта вам вырашаць, як вы будзеце жыць, як будуць жыць вашыя дзеці. Я толькі сыходжу з таго, што заўсёды трэба дзейнічаць у адпаведнасці з акалічнасцямі: калі трэба надзець маску – надзеньце, калі трэба іншым чынам сябе абараніць – беражыце сябе. Але дзейнічайце адпаведна таму, як складваюцца абставіны», – цытуе кіраўніка Беларусі ягоная прэс-служба.

Hавiны
Лукашэнка: Я не вітаю тых, хто закрыў дарогу да царквы. Мы гэтыя вірусы кожны год перажываем
2020.04.19 12:11

У Свята-Благавешчанскую Лядзенскую царкву Аляксандр Лукашэнка ўзяў свайго малодшага сына.

19 красавіка 2020 года. Аляксандр Лукашэнка і ягоны малодшы сын Мікалай у Свята-Благавешчанскай Лядзенскай царкве
Фота: president.gov.by

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, людзі прыходзяць у царкву, каб папрасіць у Бога дапамогі. Аднак не ўсе паводзяць сябе, як завешчана: не берагуць прыроду, адышлі ад прынцыпаў маралі і гатовыя занядбаць усім дзеля грошаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў