Лукашэнка запатрабаваў адрозніваць пакаранні спажыўцам і пастаўнікам наркотыкаў


Кіраўнік Беларусі заявіў пра гэта 22 траўня, прымаючы з справаздачай міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча.

Якой, на думку Лукашэнкі, павінна быць адказнасць для спажыўцоў і паўсташчыкоў, ён не ўдакладніў.

Лукашэнка пацікавіўся крымінагеннай сітуацыяй у краіне. Асаблівую ўвагу звярнуў на барацьбу з распаўсюдам наркотыкаў.

«Можа, мы дзесьці дапусцілі пралікі або памылкі падчас прыняцця адпаведнага заканадаўства. Я тады настойваў на ўзмацненні заканадаўства асабліва да тых, хто вырабляе і пастаўляе, прадае сюды наркотыкі. Нам трэба строга дыферэнцыяваць спажыўцоў і пастаўшчыкоў», – заявіў Лукашэнка.

Паводле Шуневіча, крымінагенная сітуацыя ў краіне характарызуецца «зніжэннем зарэгістраваных злачынстваў і здарэнняў». Ён адзначыў, што «нейкіх асаблівасцяў не назіраецца».

Перагляду жорсткіх прысудаў і змякчэння наркатычнага заканадаўства дамагаецца рух «Маці-328». З 27 красавіка цягам 15 дзён актывісткі галадалі ў Калінкавічах і Пухавіцкім раёне, а таксама 10 дзён у Лідзе. Жанчыны патрабавалі сустрэчы з Лукашэнкам, але ён іх не прыняў. Адну з маці-галадоўніц Таццяну Канеўскую шпіталізавалі, сёння яе прааперуюць.

11 траўня стала вядома, што Саўмін накіраваў у Палату прадстаўнікоў законапраект з папраўкай да артыкулу 328.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў