Лукашэнка запатрабаваў ад калгасаў Віцебшчыны вярнуць пазыкі

Аляксандр Лукашэнка загадаў аграпрамысловым прадпрыемствам Віцебшчыны распачаць эфектыўную працу. Кіраўнік краіны прыгразіў, што ім не спішуць пазыкі, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Гаворкі пра спісанне пазыкаў быць не можа. Круці, не круці, а што трэба заплаці. Вярніце пазыкі. Весціся можа толькі пра тое, што мы вам дамо нейкую аддушыну, каб вы маглі глытнуць свежага паветра», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны запатрабаваў таксама істотнай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі на Віцебшчыне. На думку Лукашэнкі ў гэтым рэгіёне няма патрэбы займацца раслінаводствам, а арыентавацца на жывёлагадоўлю.

«Галоўнае, што зроблена правільна ў Віцебскай вобласці, – мы пайшлі ад патрэбаў, пераапрацоўшчыкаў. Уключылі ў холдынгі калгасы і саўгасы. Калі ласка, дайце нам малако і мяса. Калі яны не разумеюць, колькі, давядзіце да іх, як у савецкія часы, заданні, планы, прагнозы, што заўгодна, але давядзіце да іх тыя аб’ёмы, якія яны павінны выдаць перапрацоўчым прадпрыемствам, і хай выконваюць. Планы павінны быць напружанымі настолькі, каб забяспечыць сваю гаспадарчую дзейнасць і вярнуць пазыкі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Зноў смерці кароваў. Кіраўніцтва кажа, паказнік па падзяжы ніжэйшы за нарматыў

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама