Лукашэнка заклікаў КДК адмовіцца ад карнага ўхілу


Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адысці ад практыкі неабгрунтаваных праверак бізнесоўцаў. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэч са старшынёй Камітэту дзяржаўнага кантролю Леанідам Анфімавым.

«Мы абмяркоўвалі і дамаўляліся, што пяройдзем ад карнага ўхілу нашай кантрольнай дзейнасці на прафілактычную працу. Мы зробім асноўны акцэнт на прафілактыцы правапарушэнняў, адыдзем ад планавых праверак (хоць яны ў вас застануцца – план ёсць план), зрушыць акцэнт на выбарачныя праверкі. Я заўсёды гэта патрабаваў: правярайце каго хочаце, але ў вас павінны быць падставы, канкрэтныя прычыны таго, што вы прыйшлі на прадпрыемства, да бізнэсоўцафiзiчнай або юрыдычнай асобы. І калі такія падставы ёсць – калі ласка, ідзіце», – сказаў Аляксандр Лукашенка.

Аднак калі прадстаўнікі кантрольных органаў правяраюць беспадстаўна або падставы не пацвярджаюцца, яны павінны за гэта адказваць, кажа ён.

Таксама, на думку Лукашэнкі, неабходна скараціць колькасць падстаў для прызначэння пазапланавых праверак.

«Не трэба там кучы гэтых падстаў: захацелася – пайшоў правяраць. Павінны быць выразна пазначаныя падставы і абставіны гэтых праверак», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў