Лукашэнка: захаванне і ўмацаванне незалежнасці – адна з галоўных задач

Кіраўнік Беларусі накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле беларускага кіраўніка, вайна ў Афганістане паказала, наколькі вялікія могуць быць геапалітычныя амбіцыі асобных краін і як высока цэняцца мір, стабільнасць і бяспека.

Лукашэнка: у Крамлі разумеюць інтэграцыю як паглынанне Беларусі

«Гэтыя ўрокі актуальныя і цяпер, калі ва ўмовах разрастання міжнароднага тэрарызму і экстрэмізму адной з галоўных задач для нашай маладой суверэннай краіны застаецца захаванне і ўмацаванне незалежнасці», – заявіў Лукашэнка.

Паводле яго, ветэраны вайны ў Афганістане мусяць быць прыкладам адвагі і гонару «для маладога пакалення абаронцаў нашай Радзімы».

МГ belsat.eu

Hавiны