Лукашэнка загадаў выгнаць з Беларусі СМІ, якія «клічуць людзей на майданы»


Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў МЗС, Адміністрацыю прэзідэнта і старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву за тое, што яны недастаткова караюць недзяржаўныя СМІ, піша БелТА.

Падчас нарады Лукашэнка заявіў пра неабходнасць надаваць больш пільную ўвагу працы на інфармацыйным полі:

«Вядома, мяне здзіўляе ў апошні час праца Адміністрацыі прэзідэнта, прэс-сакратара, ды, думаю, і Наталля Іванаўна (Качанава – заўв. belsat.eu) Магла б на гэта больш пільна паглядзець».

Лукашэнка запатрабаваў ад адказных асобаў выконваць свае абавязкі, а не чакаць тых ці іншых спецыяльных указанняў.

«Слухайце, мы гаспадары ў гэтай краіне. Выконвайце свае абавязкі. Не можаце – скажыце, што вы не можаце. Будуць іншыя гэтым займацца», – сказаў ён.

Нязменны кіраўнік лічыць, што дзеяць падначаленыя маюць без ягонай каменды.

«Ды і ва ўрадзе ў нас, Міністэрстве замежных справаў усе сядзяць, чакаюць каманду прэзідэнта. Што гэта за стаўленне да краіны? BBC, «Свабода», «Свабодная Еўропа» і гэтак далей, стрымы гэтыя… Я ўжо не кажу пра тэндэнцыёзы, яны ж заклікаюць да масавых беспарадкаў. Чаму вы гэта церпіце? Вы ж іх акрэдытавалі тут», – заўважыў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на неабходнасць прымаць у падобных выпадках адпаведныя захады, нягледзячы на ​​перадвыбарчы перыяд:

«Не трэба чакаць ніякага канца электаральнай кампаніі. Выганяйце адсюль, калі яны не выконваюць нашыя законы і клічуць людзей на майданы».

«Паўтараць больш не буду, нягледзячы на ​​тое, што мы ўвайшлі ў гэты складаны электаральны перыяд. Гэта ж не справа – абраза за абразай. Добра мяне там папэцкалі ўздоўж і папярок. Ужо накінуліся на ні ў чым не вінаватых старшыняў участковых камісіяў. А ў іх жа сем’і, дзеці», – дадаў Лукашэнка.

Hавiны
Больш за 200 журналістаў падпісаліся пад зваротам да ўладаў Беларусі
2020.07.21 11:20

Таксама Лукашэнка раскрытыкаваў працу «Комсомольской правды».

«Ужо хутка ў жаўцізну ператворыцца. Бачыце, кіраўнік іх, седзячы ў Маскве, ці то ў Крамлі, выступіў з заявай, і пачалася тэндэнцыйная падача інфармацыі», – адзначыў ён.

Лукашэнка параіў журналістам «Комсомольской правды» ехаць у поле і пісаць пра небывалы ўраджай.

Аб’ектыў
Праваабаронцы: выбары праходзяць ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ціску
2020.07.20 23:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў