Лукашэнка загадаў старшыні КДБ зрабіць лыжаролеры


Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні КДБ Валерыю Вакульчыку наладзіць у краіне вытворчасць лыжаролераў. Нагадаем, Вакульчык адначасова з’яўляецца старшынёй Назіральнага савета Беларускай федэрацыі біятлона.

«Я даручыў зрабіць свае лыжаролеры старшыні Назіральнага савету Вакульчыку. Ён цяпер гэтым займаецца», – паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з беларускімі алімпійцамі.

Вытворчасцю лыжных ботаў для спартсменаў-пачаткоўцаў павінна заняцца кампанія «Марка», а канструктары Менскага трактарнага завода ўжо распрацоўваюць ратракі – гусенічны транспарт для падрыхтоўкі лыжных трас.

«Трэба, каб зрабілі ўсё. Калі не могуць адразу зрабіць, закупім. Але неабходна рабіць гэта ўсё ў сябе», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу, што ў краіне сурʼёзна ўзяліся за падрыхтоўку лыжнікаў і біятланістаў. Плануецца на працягу лета паставіць у спецыялізаваныя трэніровачныя цэнтры ўвесь неабходны інвентар. Гэтыя пытанні кантралюе кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў