Лукашэнка загадаў шукаць дадатковыя крыніцы фінансавання «аж да нетрадыцыйных»

Падчас нарады з кіраўніцтвам эканамічнага блоку ўраду Аляксандр Лукашэнка даручыў дапамагчы тым беларусам, хто мае заробак меней за 1000 рублёў. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што ў цэлым па краіне дасягнуты той мінімум, які быў абяцаны – 1000 рублёў сярэдняга заробку (гэтага дасягнулі ў траўні ўсе вобласці, акрамя Магілёўшчыны). Аднак кіраўнік дзяржавы прызнаў, што «даход значнай часткі насельніцтва пакуль яшчэ ніжэй за гэты ўзровень».

Лукашэнка даручыў ураду знайсці дадатковыя фінансавыя крыніцы, каб падтрымаць тых, хто дагэтуль не мае 1000 рублёў заробку.

«Знайсці крыніцы, аж да нетрадыцыйных, каб падтрымаць гэтых людзей. Я не хачу сказаць, што мы павінны заплаціць па тысячы з лішнім рублёў усім тым, хто проста прыйдзе на працу. Не, – дадаў Лукашэнка. – Прашу далажыць: якія меры прымаюцца па стварэнню ўмоваў для годнага заробку тым, хто імкнецца зарабіць. Не проста без працы хістаюцца (ёсць у нас і такія). Але пераважная большасць людзей хочуць зарабіць. Ім трэба дапамагчы».

ВУП Беларусі скараціўся на 1,7%

Што тычацца пытанняў занятасці, то Лукашэнка заявіў пра адсутнасць сур’ёзных праблем. «У цэлым трагізму няма», – кажа ён.

Лукашэнка падкрэсліў недапушчальнасць масавых звальненняў працаўнікоў.

«Людзі на прадпрыемстве – іх нельга выкідаць на вуліцу, але яны павінны працаваць. Іх трэба забяспечыць працай. Калі на прадпрыемстве не хапае традыцыйных відаў работ, то ў Менску і ў іншых гарадах, на сяле цяпер моры працы, можна зарабіць. Арганізуйце людзей», – загадаў кіраўнік дзяржавы.

Сусветны банк прагназуе падзенне ВУП Беларусі на 4 % і рэзкі рост інфляцыі

ІІ belsat.eu

 

Hавiны