Лукашэнка загадаў пасадзіць вакол дарог ялінкі


Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання касметычнай вытворчасці ЗАТ «Вітэкс» звярнуў увагу кіраўніцтва Менску на азеляненне і добраўпарадкаванне. Лукашэнка загадаў пасадзіць уздоўж дарог ялінкі, піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

«Я прымушаю ўздоўж дарог дрэвы высаджваць, а ў яго (у Менску. – Заўвага.) – я адмыслова праехаўся па горадзе – гэтыя адхоны – яны голыя. Людзі ходзяць і на такім адхоне абкошваюць траву тры разы на год. Гэта выдаткі. Пасадзіце там хмызнякі (раз у 3-5 гадоў падрэзаў, сфармаваў, каб прыгожым быў, і Менск набудзе іншы твар). Гэта ж вітрына. Пасадзіце хаця б ялінкі», – сказаў кіраўнік краіны.

Hавiны
Лукашэнка ўпершыню наведаўся ў Курапаты
2019.05.24 16:31

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нейкія працы ў гэтым кірунку трэба правесці на працягу восені, а за зіму спланаваць у цэлым. Акрамя таго кіраўнік краіны нагадаў, што прадпрыемствам і арганізацыям варта прымаць удзел у добраўпарадкаванні і азеляненні прылеглых тэрыторыяў.

Раней кіраўнік краіны неаднаразова патрабаваў працы па азеляненні ўздоўж МКАД. У выніку службы знішчылі крыжы каля Курапатаў, якія раней тут усталявалі актывісты. Крыжы былі відаць з аўтадарогі.

Hавiны
Хроніка Курапатаў: 1937–2019
2019.04.10 11:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў