Лукашэнка загадаў не даваць прадпрыемствам грошы на «даробкі-пераробкі»


Стратных прадпрыемстваў і датацыйных праектаў у Беларусі быць не павінна. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 траўня на нарадзе аб перспектывах развіцця ААТ «Гродно Азот».

«Мае патрабаванні вам вядомыя: ніякіх стратных і датацыйных праектаў у краіне быць не павінна. Накіраванне бюджэтных сродкаў на ўсякія даробкі-пераробкі катэгарычна выключаецца», – заявіў Лукашэнка.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, налічваецца каля пяці соцень стратных прампрадпрыемстваў (30,8 % ад агульнай колькасці).

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў