Лукашэнка загадаў нафтавікам пачаць шукаць пастаўшчыкоў нафты па-за Расеяй


31 снежня 2019 года. Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду з кіраўніцтвам нафтахімічнага комплексу на тэму паставак і перапрацоўкі нафты. Фота – president.gov.by

Старшыня канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведаміў, што кіраўнік Беларусі даручыў кіраўніцтву нафтахімічнага комплексу ў бліжэйшыя гадзіны завяршыць перамовы гаспадарчых суб’ектаў Беларусі і Расеі і заключыць кантракты на пастаўку нафты ў краіну з мэтай забеспячэння бесперабойнай работы двух нафтаперапрацоўчых заводаў, а таксама шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак.

Аляксандр Лукашэнка даручыў таксама забяспечыць у бліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц.

У прэсавай службе кіраўніка дзяржавы ўдакладнілі, што мова вядзецца перш за ўсё аб пастаўках нафты чыгункай з партоў на Балтыцы, а таксама аб альтэрнатыўных пастаўках праз нафтаправод «Дружба».

Hавiны
«Reuters»: Расея можа спыніць экспарт нафты ў Беларусь 1 студзеня
2019.12.31 12:37

Нарада з кіраўніцтвам нафтахімічнага комплексу адбылася пасля дзвюх тэлефонных размоваў Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным пра пастаўкі ў Беларусь вуглевадародаў.

30 студзеня падчас званка Лукашэнкі Пуціну кіраўнікі краінаў дамовіліся даручыць урадам у бліжэйшыя дні заключыць кантракты па дастаўцы ў Беларусь нафты і газу.

Пасля іхнай размовы стала вядома, што калі пытанне паставак не вырашацца да 1 студзеня, урады абедзвюх краінаў павінныя выпрацаваць кампрамісны прамежкавы варыянт.

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся ў выпадку неабходнасці сустрэцца для абмеркавання і прыняцця канчатковых рашэнняў ізноў у сярэдзіне студзеня.

Чыгуначныя цыстэрны для транспартавання нафты. Фота Yuri Smityuk / TASS / Forum

Паводле стану на 31 студзеня Масква і Менск пакуль не дамовіліся пра кошты на нафту, тарыф на транзіт расейскай сыравіны праз Беларусь, а таксама пра кампенсацыю за падатковы манеўр. Існыя дамовы завершацца 31 снежня. У выніку з 1 студзеня Расея, калі дамоваў не будзе, можа прыпыніць пастаўкі нафты ў напрамку Беларусі.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў