Лукашэнка забараніў дроны і некаторыя сайты на час Еўрапейскіх гульняў


Дадатковыя меры бяспекі ўводзяцца ў Менскв і Менскім раёне з 17 чэрвеня па 2 ліпеня 2019 г. у звязку з правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў.

Адпаведны Указ Аляксандра Лукашэнкі № 191 з’явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 21 траўня.

Указ прадугледжвае забарону на выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў у месцах правядзення спаборніцтваў і размяшчэння ўдзельнікаў ды гасцей спартыўнага форуму. Выключэнне зроблена для дронаў, якія належаць дзяржаўным органам, калі яны выкарыстоўваюцца ў мэтах, звязаных з правядзеннем II Еўрапейскіх Гульняў. Дроны парушальнікаў забароны будуць адбіраць ва ўладальнікаў да заканчэння дзеяння забароны – 2 ліпеня.

Таксама Указ прадугледжвае выдзяленне адмысловых палосаў для руху транспарту, прыцягненне да аховы грамадскага парадку вайскоўцаў, надзяленне правам асабістага дагляду аховы гатэляў, блакаванне сайтаў з інфармацыяй аб закліках да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў