Лукашэнка за «правіну» звольніў суддзю, якая ў 2010 годзе адправіла ў турму апазіцыянера


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 209 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў» і звольніў дваіх суддзяў за «правіны несумяшчальныя са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Сярод звольненых апынулася Таццяна Чаркас (займала пасаду старшыні суда Партызанскага раёну Менску) і Аляксандр Шылін (займаў пасаду старшыні суда Свіслацкага раёну Гарадзенскай вобласці).

Урывак указу № 209 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў»

Таццяна Чаркас знаходзіцца ў «чорным спісе» ЕЗ. Экс-суддзя трапіла туды ў 2011 годзе пасля судовых працэсаў за «Плошчу-2010».

У 2011 годзе Чаркас была суддзёй суда Фрунзенскага раёну Менску. Яна прысудзіла да чатырох гадоў пазбаўлення волі апазіцыйнага актывіста Аляксандра Атрошчанкава.

Сёлета Аляксандр Лукашэнка заявіў, што цягам апошніх гадоў 6 суддзяў трапілі ў турму за карупцыю.

Hавiны
Лукашэнка прызначыў новага суддзю Вярхоўнага суда
2019.05.31 20:23

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў