Лукашэнка з верталёту пракантраляваў ўборачную кампанію і пасеў азімых


Наколькі добрасумленна вядзецца сяўба азімых, а таксама ўборка лёну, кукурузы, цукровых буракоў, а таксама іншыя сельскагаспадарчыя працы, кантраляваў Аляксандр Лукашэнка з паветра.

Кіраўнік краіны традыцыйна надае вялікую ўвагу сельскагаспадарчаму сектару, які фармуе харчовую бяспеку краіны, спрыяе развіццю экспартнага патэнцыялу і ў цэлым з’яўляецца адной з падставаў незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, – паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі. 19 верасня кіраўнік краіны пралятаючы верталётам над палеткамі азнаёміўся з тэмпамі і арганізацыяй асенніх палявых прац у паўднёвых раёнах Меншчыны і ў Гомельскай вобласці.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў