Лукашэнка з сынамі прыляцеў у Маскву. Заўтра тут будзе парад


Лукашэнка ў Маскве.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 23 чэрвеня прыбыў з працоўным візітам у Расею. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Плануецца, што 24 чэрвеня кіраўнік Беларусі разам з сынамі будзе прысутнічаць на ваенным парадзе ў Маскве.

Hавiны
Лукашэнка паедзе ў Маскву на парад Перамогі
2020.06.17 15:26

Як паведаміў амбасадар РФ Дзмітрый Мезенцаў, рашэнне Лукашэнкі наведаць парад у Маскве «пацвярджае адзінства падыходаў дзвюх нашых брацкіх дзяржаваў у ацэнцы подзвігу савецкага народа, салдат Вялікай Айчыннай вайны».

Ён таксама выказаў падзяку Лукашэнку за гатовасць прыняць удзел ва ўрачыстасцях. Па словах дыпламата, гэта яшчэ адзін прыклад «глыбінных гістарычных стасункаў, той стратэгіі супрацы» Масквы і Менску, якой «не могуць перашкодзіць ніякія спрэчкі гаспадарчых суб’ектаў, нейкія пытанні адзін да аднаго».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў