Лукашэнка: «З кім я павітаўся – той ніколі хварэць не будзе»


Набліжаны да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого» вырашыў зняпраўдзіць словы Святланы Ціханоўскай пра тое, што ў дзейнага кіраўніка дзяржавы вельмі нізкі рэйтынг.

У выступе на тэлеканале «Беларусь 1» кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская заявіла, што ў Лукашэнкі «вельмі нізкі рэйтынг і яго падтрымлівае вельмі мала людзей». Гэтыя словы кандыдаткі ТГ-канал «Пул Первого» наклаў на кадры візіту Лукашэнкі ў Гомель, дзе ён прысутнічаў на ўрачыстым адкрыцці новай паліклінікі.

На гэтых кадрах людзі атачылі Лукашэнку каля паліклінікі і цягнуць да яго рукі. Невядомая жанчына жадае кіраўніку дзяржавы здароўя, на што ён кажа: «Вось з кім я павітаўся – той ніколі хварэць не будзе». Мужчына побач дадае, што «Аляксандр Рыгоравіч – гэта здароўе нацыі».

Сустрэчу кіраўніка дзяржавы з жыхарамі Гомля паказалі таксама тэлеканалы «Беларусь 1» і ОНТ. У прыватнасці, на кадрах бачна, як да Лукашэнкі звяртаецца нейкі малады мужчына з пытаннем: чаму ён нячаста прыязджае да іх у горад, «Белоруссия (ён сказаў менавіта Белоруссия, а не Беларусь – заўв. belsat.eu) ж маленькая». У сваю чаргу Лукашэнка звяртаецца да гэтага мужчыны «Жэня» і потым фатаграфуецца з ім і нейкай жанчынай.

Лукашэнка і Жэня (у чорнай цішотцы). Скрыншот з эфіру ОНТ

Невядомая дзяўчынка і хлопчык таксама захацелі сфатаграфавацца з Мікалаем Лукашэнкам.

Скрыншот з эфіру ОНТ

Асобна падбегла да Лукашэнкі жанчына з паперай і нейкай просьбай. Кіраўнік дзяржавы на камеры загадаў разабрацца, а жанчына падзякавала і дадала са слязьмі: «Любім, за бацьку галасуем!»

У эфіры ОНТ і «Беларусь 1» паказваюць, што Лукашэнка падыходзіў да двух групаў людзей, якія стаялі ў розных месцах. Добра бачна, што абедзве групы невялікія – там некалькі дзясяткаў чалавек.

Скрыншот з эфіру ОНТ

На фоне распаўсюду звестак пра тое, што ў Лукашэнкі вельмі нізкі рэйтынг, ТГ-канал «Пул Первого» (паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго вядзе прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант) і дзяржаўныя тэлеканалы апошнім часам сталі адмыслова дэманстраваць кадры «народнай падтрымкі» кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, нядаўна «Пул Первого» распаўсюдзіў ролік, дзе падчас «Славянскага базару» людзі пляскаюць у ладкі, вітаючы Лукашэнку, а некаторым ён паціскае рукі.

Белсат Zoom
«Саша Тры Працэнты» – новае імя Лукашэнкі
2020.06.03 22:25

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў