Лукашэнка: Я не вітаю тых, хто закрыў дарогу да царквы. Мы гэтыя вірусы кожны год перажываем


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Вялікдзень наведаў невялікую царкву ў Смалявіцкім раёне, за межамі сталіцы, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем на Вялікдзень наведаў Свята-Благавешчанскую Лядзенскую царкву, якая знаходзіцца на тэрыторыі мужчынскага манастыра ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды, Смалявіцкага раёну.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў цяперашняй эпідэміялагічнай абстаноўцы не варта зачыняць людзям дарогу да царквы.

«Я не вітаю тых, хто зачыніў людзям дарогу да бажніцы. Я не вітаю такой палітыкі. Вы ведаеце маю пазіцыю: мы гэтыя вірусы перажываем кожны год», – цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

На фота, якую апублікаваў Telegram-канал «Пул первого», каля царквы падчас галоўнага хрысціянскага свята, амаль няма наведнікаў. На выяве некалькі асобаў, якія апранутыя ў падобную вопратку.

Фотарэпартаж
Праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень
2020.04.19 11:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў