Лукашэнка: я нармальна ўспрымаю іншае меркаванне


Аб гэтым ён сказаў на сустрэчы з прадстаўнікамі найбуйнейшых медыяў, перадае БелТА.

Сёння Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з прадстаўнікамі найбуйнейшых беларускіх медыяў у Палацы Незалежнасці. На сустрэчы ён падкрэсліў, што нармальна ставіцца да розных пунктаў гледжання.

Сустрэча з прадстаўнікамі беларускіх медыяў у Палацы Незалежнасці.
Фота: «Пул первого»

«Большасць са 250 чалавек у залі – людзі дзяржаўныя, хоць у вас і своеасаблівае мысленне. Гэта дакладна. Тое, што ў вас на той або іншы факт можа быць рознае меркаванне – гэта нармальна, я гэта добра ўспрымаю», – сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што пры падрыхтоўцы любога мерапрыемства ўлічваюцца альтэрнатыўныя меркаванні.

Дакладны спіс прысутных медыяў пакуль што невядомы.

Hавiны
Берасцейскія актывісты распавялі, як праходзіла сустрэча з Лукашэнкам
2020.06.23 13:09

Раней Лукашэнка праводзіў сустрэчы з актывамі Менскай, Магілёўскай, Гарадзенскай і Берасцейскай вобласцяў. У Берасці ён сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў