Лукашэнка: Я больш не называю Расею «братняй дзяржавай»


Аляксандр Лукашэнка 24 снежня падчас нарады па актуальных пытаннях супрацы з РФ заявіў, што больш не называе Расею «братняй дзяржавай».

«Я ўжо не кажу брацкай дзяржавай, таму што, як мяне інфармуюць, у Расеі гэта не ўспрымаецца. Нібыта прыйшлі новыя людзі, для якіх гэтае паняцце непрымальна. Што ж, будзем партнёрамі», – заявіў ён, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Лукашэнка адзначыў, што Расея для Беларусі з’яўляецца ключавым партнёрам. Ён падкрэсліў «значнасць гэтага ўзаемадзеяння» і дадаў, што па ўсіх пытаннях дамоўленасцяў з РФ рашэнні прынятыя.

«І на вышэйшым дзяржаўным савеце, і на саюзным Саўміне, і ў двухбаковым фармаце падпісаны многія пагадненні. На жаль, як я часта кажу, яны не ўсё выконваюцца», – сказаў Лукашэнка.

25 снежня ў Маскве Лукашэнка і Пуцін правядуць перамовы з удзелам урадаў дзвюх дзяржаў. На парадку дня – пытане кампенсацыі ад падатковага манеўра і паглыбленне інтэграцыі.

Hавiны
Мядзведзеў настойвае на паглыбленні інтэграцыі, Менск жадае спачатку вырашыць эканамічныя пытанні
2018.12.13 16:17

КА, belsat.eu

Стужка навінаў