Лукашэнка вырашыў павысіць беларусам пенсіі


У Беларусі з 1 жніўня вырастуць працоўныя пенсіі – у сярэднім на 10%. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Адначасова з пераразлікам працоўных пенсіяў у сувязі з павелічэннем сярэдняга заробку будуць пераразлічаныя памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсіяў, надбавак да пенсіяў ды іншых сацыяльных даплат. На сумы гэтых выплат уплывае павелічэнне памеру бюджэту пражыткавага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

У выніку мінімальны памер пенсіі па ўзросце (прызначаецца асобам, якія маюць стаж 25 і 20 гадоў у мужчын і жанчын адпаведна) з 1 жніўня складзе Br207, 43.

Пры гэтым працэнт павелічэння пенсіі ў выніку пераразлікаў у кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў стажу і велічыні заробку да выхаду на пенсію, а таксама налічаных да пенсіі надбавак.

Мяркуецца, што сярэдні памер пенсіяў у Беларусі са жніўня складзе 364,2 рубля.

У апошні раз працоўныя пенсіі ў Беларусі падвышалі з 1 траўня – у сярэднім на 5,4%.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў