Лукашэнка вылучыў грошы на новы лядовы палац


Кіраўнік Беларусі сваім указам № 468 зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2020 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

На фінансаванне 107 аб’ектаў у 2020 годзе плануецца накіраваць Br581 млн.

Hавiны
Трыццаць тры палацы. Колькі яшчэ трэба лядовых арэнаў у Беларусі?
2019.02.14 18:09

Намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва ды рэканструкцыі крытай лядовай пляцоўкі і аўтавакзала ў Астраўцы, сярэдняй школы і інтэрнату Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, дзіцячых садкоў у Менскай вобласці, храму Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках у Менску, цэнтру медычнай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў у Віцебску, моста праз Заходні Буг на трасе Р94 Берасце – мяжа Польшчы, 7 жылых дамоў для семʼяў з дзецьмі-сіротамі.

Hавiны
Міхаіл Захараў: У Беларусі павінна быць удвая больш лядовых палацаў
2017.05.15 11:04

Завершыцца будаўніцтва і рэканструкцыя раённай больніцы, цэнтру творчасці моладзі ў Астраўцы, школы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку ды цэнтру бяспекі МНС у Менску, спартыўна-культурнага цэнтру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў, дзвюх паліклінік у Гомлі, рэспубліканскай гімназіі-каледжу Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах і іншых абʼектаў.

Hавiны
У Светлагорску прадаюць недабудаваны «лядовы палац» (ФОТАФАКТ)
2015.11.06 12:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў