Лукашэнка выключыў са складу Савету бяспекі Румаса


Кіраўнік Беларусі абнавіў склад Савету бяспекі. Адпаведны ўказ № 271 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 ліпеня, паведамілі ў ягонай прэс-службе.

У склад Савету бяспекі ўвайшлі старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Іван Церцель, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Дзмітрый Пантус, начальнік Генеральнага штабу – першы намеснік міністра абароны Аляксандр Вальфовіч.

Выключаныя са складу Савету бяспекі былы генеральны сакратар Станіслаў Зась, які зараз узначальвае АДКБ, былы старшыня КДК Леанід Анфімаў і былы прэм’ер-міністр Сяргей Румас.

Hавiны
«Трэнд на закручванне гаек». Навошта Лукашэнка адхіліў Румаса і прызначыў Галоўчанку?
2020.06.04 17:06

Сяргей Румас узначальваў беларускі ўрад амаль два гады – з 18 жніўня 2018 года да 3 чэрвеня 2020-га, калі быў адхілены ад пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Замест яго прэм’ерам стаў Раман Галоўчанка, які ўзначальваў Дзяржваенпрам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў