Лукашэнка выказаўся пра магчымасць вырашэння канфлікту ва Украіне без менскага фармату


15 чэрвеня на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаваў-удзельніц АДКБ кіраўнік Беларусі выказаўся пра магчымасць вырашэння канфлікту ва Украіне без менскага фармату.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў якасці месца правядзення сённяшняй сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі была абраная гістарычная зала, дзе праходзілі перамовы лідараў краінаў «нармандскай чацвёркі» і выпрацоўваліся гістарычныя менскія пагадненні. Пры гэтым кіраўнік Беларусі дадаў, што гэтыя пагадненне рэалізуюцца не ў поўным аб’ёме:

«І, як я бачу, у апошні тыдзень пачалі падвяргацца ўжо атакам з боку тых дзяржаваў, якія павінныя былі бы сесці за стол перамоваў і далучыцца да гэтага фармату».

Суздальцаў пра вучэнні «Захад-2017»

Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра неабходнасць менскага фармату:

«Ужо ідуць намёкі, што можна было і без менскага фармату абысціся, знайсці нейкія іншыя спосабы ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту. Можна, канешне. Але пачынаць спачатку заўжды складаней, чым працягваць добрую справу».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў