Лукашэнка выказаўся наконт заробкаў у Менску


На нарадзе са сталічнымі чыноўнікамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што задача па павышэнню заробкаў нізкааплатных катэгорыяў працаўнікоў застаецца для Менску актуальнай.

«Дваццаць адсоткаў жыхароў гораду да гэтага часу атрымліваюць менш за чатырыста рублёў у месяц. Таму задача па павышэнню заробкаў нізкааплатных катэгорыяў працаўнікоў актуальная і для Менску. Тым больш што кошты на тавары і паслугі тут самыя высокія ў краіне», – канстатаваў ён.

Лукашэнка адзначыў, што ў Менску на дадзены момант функцыянуюць каля 12 тыс. рознічных гандлёвых аб’ектаў, 3 тыс. абʼектаў грамадскага харчавання і 98 гандлёвых цэнтраў. За дзве з паловай пяцігодкі гандлёвыя плошчы павялічыліся амаль у тры разы.

«Аднак такая маштабная канкурэнцыя слаба ўплывае на цэнавую сітуацыю. Па-ранейшаму рэальных зніжак няма альбо яны сімвалічныя, а заходнееўрапейскі шопінг у менчукоў лічыцца больш прывабным», – адзначыў ён.

КА, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў