Лукашэнка выказаў спачуванні бацькам Бандарэнкі


Лукашэнка упершыню пракаментаваў гібель 31-гадовага Рамана Бандарэнкі падчас сустрэчы з дзяржаўнымі і замежнымі журналістамі.

«Калі малады чалавек сыходзіць з жыцця – гэта кепска», – адзначыў Лукашэнка.

Ён заявіў, што даручыў учора старшыні Следчага камітэту расследаваць гэтую справу «сумленна і аб’ектыўна».

«А сёння раніцай (паколькі ўсе ж міліцыю пачалі вінавацяць) я пазваніў генеральнаму пракурору і сказаў: вазьміце пад сурʼёзны кантроль гэтае расследаванне», – сказаў ён.

Нагадаем, 31-гадовы менчук быў збіты людзьмі ў цывільным, занесены ў бус і звезены ў невядомым напрамку ўвечары 11 лістапада. Апоўначы яго даставіла з Цэнтральнага РАУС у шпіталь хуткая дапамога без прытомнасці і з мноствам цяжкім траўмаў.

Медыкі аперыравалі Рамана, але выратаваць яго не ўдалося. Мужчына загінуў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў