Лукашэнка выказаў спачуванні. Але не сваякам ахвяры салюту, а Пуціну


Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну і сем’ям загінулых у выніку паводкі ў Іркуцкай вобласці. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка краіны.

«У Рэспубліцы Беларусь з вялікім хваляваннем і спачуваннем успрынялі весткі пра шматлікія чалавечыя ахвяры і маштабныя разбурэнні, выкліканыя паводкай у Іркуцкай вобласці», – гаворыцца ў спачуванні.

Лукашэнка таксама папрасіў перадаць словы шчырага падтрымання і пажаданні пацярпелым выздараўліваць.

  • У выніку павадку ў Іркуцкай вобласці Расеі загінуў 21 чалавек.
  • Падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для феерверку. Ад аскепкаў загінула жанчына 1955 года нараджэння ды пацярпелі не менш за 10 грамадзянаў. Асноўнай версія следства – зробленыя ў Расеі феерверкі былі няякасныя. Учора ў межах крымінальнай справы затрыманыя двое падазраваных. Лукашэнка дагэтуль ніяк не пракаментаваў тое, што здарылася 3 ліпеня.
Hавiны
«Адыходзім назад!» Відэа выбухаў 3 ліпеня ў Менску
2019.07.04 11:57

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў