Лукашэнка выкарыстаў выступ у ААН для піяру перад беларусамі


Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў свой першы за апошнія 10 гадоў выступ з высокай трыбуны Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў дзеля звычайнага піяру скіраванага не на Захад, які ён рэзка раскрытыкаваў, а на беларусаў, якія павінны былі ўбачыць у Лукашэнку дзеяча глабальнага маштабу ды міратворца.

Што пра гэта думаюць беларусы ў замежжы ды на радзіме?[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/3BvPpD6Ssp4″][/vc_column][/vc_row]Саміт ААН па Устойлівым развіцці, які праходзіць у Нью-Ёрку, сабраў больш за паўтары сотні лідараў краінаў свету. Кіраўнік Беларусі падняўся на трыбуну Генасамблеі ААН у другім дзясятку выступоўцаў. Ён абвінаваціў заходнія краіны ў крызісе на Блізкім Усходзе, узгадаўшы вайсковыя кампаніі ў Іраку, Лівіі і Сірыі.

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, КІРАЎНІК БЕЛАРУСІ:

«Пачалі з Тунісу і скончылі Лівіяй, сцэнар адзін, распялі Кадафі, у Лівіі стала лепш? Не. І дзе Лівія наагул як адзіная краіна».

Паводле назіральнікаў – гэты выступ быў скіраваны, нават не столькі на міжнародную публіку, колькі на беларускага гледача.

У Менску, рэакцыя на выступ Лукашэнкі з трыбуны ААН фурору не выклікала. На сімпатыі выбарцаў уплываюць хутчэй беларускія праблемы, а не глабальны кантэкст.

Нягледзячы на імідж кіраўніка Беларусі, як міратворца ў пытанні вайны паміж Кіевам і Масквою, пад будынкам Генасамблеі ААН прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай дыяспараў пратэставалі супраць візітаў Лукашэнкі і Пуціна ў ЗША, а таксама супраць планаў афіцыйнага Менску прадставіць пляцоўку для расейскай вайсковай базы ў нашай краіне.

ЗЯНОН ПАЗНЯК, СТАРШЫНЯ ПАРТЫІ КХП-БНФ:

«Не верце Лукашэнку, гэта падстаўная авечка, якая выконвае ўсе даручэнні Пуціна».

На палях саміту ААН Аляксандр Лукашэнка правеў перамовы з кіраўніком Міжнароднага Валютнага Фонду і ўлічваючы агульны стан эканомікі напярэдадні выбараў, для кіраўніка Беларусі гэтая сустрэча са спадарыняй Лагард важней за доступ да трыбуны ААН.

АН, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў