Лукашэнка выдзяліў Жэрару Дэпард'ё ўчастак пад Менскам


Французскі актор і вінароб Жэрар Дэпардʼё, двойчы пабываў у Беларусі і падчас аднаго з візітаў выказаў намер пажыць у нашай краіне «сярод сялянаў». І вось цяпер, як паведамляе TUT.by, актор атрымаў участак у вёсцы Лапаравічы.

Апошні раз з візітам у нашай краіне Жэрар Дэпардʼё быў у лістападзе 2017 году. Тады ён наведваў Менскі завод вінаградных вінаў. На ноч актор спыняўся ў вёсцы Лапаравічы і нават збіраўся сустрэцца з кіраўніцтвам Папярнянскага сельсавету для абмеркавання нейкага пытання, пісала тады «Камсамолка».

Hавiны
Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем «ганаровага ўдмурта» Жэрара Дэпард’ё
2018.12.27 10:05

«Актор прасякнуўся сімпатыяй да нашай краіны і выказаў жаданне пабудаваць тут дом. Паводле даручэння кіраўніка дзяржавы Жэрару Дэпардʼё быў выдзелены ўчастак у вёсцы Лапаравічы. Можна сказаць, што цяпер яго мара збудзецца», – распавяла Святлана Ракецкая, супрацоўніца Папярнянскага сельскага выканаўчага камітэту.

Што за ўчастак?

Паводле выпісу з Адзінага дзяржаўнага рэгістру нерухомай маёмасці, у вёсцы Лапаравічы згодна з рашэннем Папярнянскага сельскага выканаўчага камітэту № 180 ад 26 сакавіка 2019 года сапраўды быў выдзелены зямельны ўчастак на 0,1500 га для для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дому.

Дамова арэнды на гэты ўчастак у той жа дзень, 26 сакавіка, падпісана паміж Папярнянскага сельскім выканаўчым камітэтам і грамадзянінам Расеі, які пражывае ў Саранску, Жэрарам Ксаўе Дэпардʼё на 99 гадоў. Гадавы кошт арэнды – 132,96 рублі.

Участак Дэпардʼё знаходзіцца ў Лапаравічах па вуліцы Спартовай. Суседзямі французскага актора сталі Дарʼя Домрачава і яе трэнер Адрыян Цыбульскі.

Hавiны
Дэпард’ё падтрымаў падатак на дармаедства ў Беларусі
2015.07.27 09:26

Як Дэпардʼё стаў сябрам Лукашэнкі

Дэпардʼё лічыць сябе грамадзянінам свету. У 2012-ым ён адмовіўся ад французскага грамадзянства, а ў 2013 годзе атрымаў расейскае.

У нашай краіне ён быў двойчы. У ліпені 2015 года па запрашэнню Лукашэнкі наведаў Астрашыцкі гарадок. Тады кіраўнік Беларусі навучыў Дэпардʼё касіць траву.

У лістападзе 2017 году актор наведаў Менскі завод вінаградных він. Вясной 2018 году разам з беларускім вытворцам ён распрацаваў новую марку напою. Што праўда, яго не прадаюць у беларускіх крамах.

У інтэрвʼю выданню Le Figaro TV Magazine актор казаў, што не супраць пажыць і ў Беларусі.

Hавiны
Дэпард’ё: Я буду жыць у Беларусі з сялянамі
2015.09.04 15:47

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў