Лукашэнка выдзеліў са свайго фонду амаль 400 тысячаў рублёў на адпачынак у Беларусі 92 дзяцей з Кітая


Беларусь арганізоўвае адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» для 92 дзяцей з Кітаю. На гэтыя мэты з рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі выдзяляецца каля Br 387 тыс. рублёў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэсавая служба.

Фінансавыя сродкі выдзелены ў мэтах рэалізацыі Мемарандуму аб намерах супрацы ў галіне аздараўлення няпоўнагадовых грамадзянаў паміж міністэрствамі адукацыі Беларусі і Кітаю ад 10 студзеня 2019 году.

Паведамляецца, што ў праграму знаходжання кітайскіх дзяцей уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі а базе цэнтру «Зубраня» і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Менску і іншых рэгіёнах.

Hавiны
Кітай арандаваў 1,5 га зямлі ў цэнтры Менску за 70 $. Да 2088-га там будзе амбасада КНР
2019.07.12 16:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў