«Лукашэнка, вы сатаніст»: інтэрнэт каментуе «добраўпарадкаванне» ў Курапатах

Раніцай 4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты па рашэнні ўладаў дэмантавалі 70 драўляных крыжоў, якія раней актывісты ўсталявалі на знак памяці ахвяраў сталінскіх расстрэлаў. Крыжы вывозілі на трактары з нумарам, заматаным анучай. Афіцыйна гэта назвалі «добраўпарадкаваннем» урочышча. А ў інтэрнэце гэтыя дзеянні назвалі «сатанізмам» і «сорамам».