Лукашэнка - віцэ-прэзідэнту Венесуэлы: «У нас ёсць тое вострае, у чым вы маеце патрэбу»


28 лістапада падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы Рыкарда Менендэсам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што плануе развіваць цесныя стасункі з гэтай краінай і ў будучыні наведае яе з візітам, перадае БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, двухбаковыя стасункі ў палітычных і дыпламатычнага пласкасцях застаюцца сяброўскімі і братэрскімі. Беларускі кіраўнік выказаў гатоўнасць «пакласці ўсё на чашу поспеху Венесуэлы».

«Мы дамовіліся, што выпрацуем дарожную карту паглыблення нашага двухбаковага развіцця з улікам той абстаноўкі, якая складаецца. І ўжо ў бліжэйшы час у 2018 годзе падчас майго візітам у Венесуэлу мы зможам значна рушыць наперад у нашых адносінах. І не толькі зацвердзіць гэтую дарожную карту – мы яе пачнем ўжо рэалізоўваць », – сказаў беларускі кіраўнік.

Падчас заявы Лукашэнка некалькі разоў падкрэсліў, што на цяперашні момант бакі складаюць «дарожную карту» – план сумесных мерапрыемстваў. Аднак ён не абвясціў публічна, што канкрэтна ўваходзіць у гэты план.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж Беларуссю і Венесуэлай ёсць некаторыя невырашаныя пытанні, але іх неабходна адсунуць у бок, каб не замінаць супрацоўніцтву.

«Сёння ў нас ёсць тое, што трэба вам. У поўным аб’ёме. Тое вострае, у чым вы маеце патрэбу. У вас ёсць тое, што трэба нам. І мы нават на гэтым можам нешта зарабіць.

Думаю, гэта трэба пакласці ў аснову нашых дамоўленасцяў і дарожнай карты », – дадаў Лукашэнка і падкрэсліў, што ад цяперашняга візіта Менендэса ў Беларусь і паседжання сумеснай міжурадавай камісіі залежыць «залежыць змест новай старонкі ў беларуска-венесуэльскіх стасунках».

Акрамя таго, Лукашэнка папрасіў павіншавац прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура «з пераканаўчай перамогай яго прыхільнікаў на прынцыповых і паказальных рэгіянальных выбарах».

«Галоўнае я ўжо казаў Нікаласу Мадура – каб вы былі адзіныя ў Венесуэле і верылі ў сваю перамогу. У адваротным выпадку наш сябар Уга Чавес нас ніколі не даруе», – сказаў Лукашэнка.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў