Лукашэнка больш не хоча вызваляць сваіх чыноўнікаў-карупцыянераў


Кіраўнік Беларусі заявіў, што недапушчальна змяншаць тэрміны чыноўнікам, якіх пакаралі за карупцыйныя злачынствы.

«Нікога не выпускаць. І за карупцыю толькі дадаваць будзем. Трапілі ў турму на 20 гадоў – яшчэ 10 дадамо. Думайце, як жыць далей. Дваццаць пяты раз паўтараю: лепш бедным на волі, чым багатым у турме», – сказаў Лукашэнка.

Дагэтуль некаторыя асуджаныя за карупцыю чыноўнікі праз нейкі час выходзілі і далей працавалі на новых пасадах.

Агулам у Беларусі дзясяткі зняволеных чыноўнікаў-карупцыянераў вызваляюцца з турмаў пасля нядоўгай адседкі. Умоваю для такога «памілавання» з’яўляецца працаўладкаванне на кіроўныя пасады ў стратныя калгасы. Вядома, што гэта ініцыятыва дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія прапанавалі Аляксандру Лукашэнку вызваляць карупцыянераў, каб, на іх думку, спрактываныя і дасведчаныя людзі ратавалі гаспадаркі ў краіне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў