Лукашэнка ўзнагародзіў Ігара Марзалюка ордэнам


Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка і азербайджанскага бізнесоўца Ісмайылава Васіфа Султана оглы. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Васіф Султан оглы – дырэктар будаўніча-інвестыцыйнай кампаніі «УЛУ ГЁЙЧА». Яго ўзнагародзілі «за значны асабісты ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных сувязяў і інвестыцыйнай супрацы паміж Беларуссю і Азербайджанам». Васіф Султа оглы быў інвестарам бізнес-цэнтру, што пабудаваны на перасячэнні вуліцаў Маякоўскага і Аранскага, а таксама ўдзельнічаў у стварэнні комплексу «Абшэрон» і пабудаванні новай амбасады Азербайджану ў Менску.

За што ўзнагародзілі Ігара Марзалюка – невядома. У паведамленні прэс-службы Лукашэнкі нічога пра гэта не гаворыцца.

Напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў Марзалюк абвінаваціў карэспандэнтаў «Белсату» ў правакацыі, хаця яны проста хацелі трапіць на ягоную перадвыбарчую сустрэчу. Марзалюк назваў белсатаўцаў «псеўдажурналістамі з псеўдаканала». Таксама дэпутат абвінаваціў карэспандэнтаў «Белсату» ў тым, што яны нібыта распаўсюджвалі ўлёткі з пагрозамі ў дачыненні да кіраўніцы выбарчай камісіі, па якой балатаваўся Марзалюк.

Тэлеканал «Белсат» заявіў пратэст супраць хлуслівых абвінавачанняў, што прагучалі ў эфіры праграмы «Панарама» тэлеканалу «Беларусь 1» (эфір 16 лістапада) на адрас нашых журналістаў. «Кандыдат на дэпутацтва Ігар Марзалюк у інтэрв’ю «Беларусь 1» уводзіць у зман гледачоў, а аўтар сюжэту выкарыстоўвае маніпуляцыі», – падкрэсліваецца ў заяве «Белсату».

Hавiны
БТ вінаваціць «Белсат» у «дэбошы» на сустрэчы з кандыдатам. Глядзіце, як усё было насамрэч
2019.11.17 22:18

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў