Пасля тэлефанавання ў Вашынгтон Лукашэнка ўзнагародзіў Макея


Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод адбылася сёння на ўрачыстым прыёме ў Аляксандра Лукашэнкі.

На цырымонію былі запрошаныя артысты, спартоўцы, дзяржаўныя служачыя і «многія іншыя людзі, якія дасягнулі ў сваёй сферы дзейнасці вялікіх поспехаў».

Ордэн Айчыны III ступені кіраўнік дзяржавы ўручыў міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею, паведамляе БелТА. Напярэдадні ў публічнай прасторы з’явілася інфармацыя пра тое, што Менск зняў абмежаванне на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Беларусі. Пра гэта Макей заявіў падчас тэлефоннай размовы з афіцыйным Вашынгтонам. Шэраг экспертаў назвалі гэтае рашэнне «дыпламатычным прарывам».

Абноўлена
У Вашынгтон патэлефанавалі ў той жа дзень, калі Лукашэнка заявіў пра магчымую страту саюзніка. Ці ўдасца Менску шантажаваць Маскву?
2019.01.11 13:45

Лукашэнка ў сваёй прамове адзначыў, што бліжэйшыя гады не будуць лёгкімі для Беларусі.

«Для нашай краіны, для нашага народа не толькі 2019, але і 2020 год будзе няпростым. Гэта няпростыя гады, таму што, скажу шчыра, у гэтыя два гады нас будуць вельмі моцна «спрабаваць на зуб», на прадмет таго, ці вартыя мы, калі канкрэтызаваць, той незалежнасці, пра якую мы заўсёды і ўсюды гаворым», – заявіў ён.

Цягам бягучага і наступнага гадоў у Беларусі маюць адбыцца дзве палітычныя кампаніі, выбары ў Палату прадстаўнікоў і выбары прэзідэнта. Напярэдадні старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заявіла, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 году, а выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў – не пазней за 6 верасня 2020 году. Ярмошына таксама не выключыла, што адныя з выбараў пройдуць напрыканцы 2019 года.

Hавiны
Ярмошына распавяла пра магчымыя даты выбараў у Беларусі
2019.01.10 16:36

КА, belsat.eu

Стужка навінаў