Лукашэнка ўзнагародзіў Кадырава і распавёў, што чачэнцы называлі ягоным імём сваіх дзяцей


Крыніца – president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння кіраўніку Чачэніі Рамзану Кадыраву ордэн Дружбы народаў, піша БелТА.

Указ аб узнагароджанні Рамзана Кадырава ордэнам Дружбы народаў Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ ў жніўні 2018 года. Сёння Кадыраў прыбыў у Менск і будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Напярэдадні ён сустрэўся з Лукашэнкам.

«Дарагі Рамзан, вітаю цябе ў роднай табе Беларусі. Няма неабходнасці распавядаць пра мае стаўленне да чачэнскага народу. Нават у складаныя часы, я ўжо часта пра гэта кажу, яны нараджалі ў нас у Берасці, маім імем называлі сваіх дзяцей. Я гэта вельмі цаню. І я нядаўна, прызначаючы міністра ўнутраных справаў, а ён у нас каўказец, распавядаў аб маіх пачуццях да каўказскага насельніцтва. Гэта сапраўды дужыя людзі, з якіх мы бярэм прыклад у пэўных момантах», – сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго ёсць мара калісьці пабываць у гарах Чачэніі, Дагестана і іншых каўказскіх рэгіёнаў.

«У мяне ёсць сябры. Праўда, у Інгушэціі жывуць. Але ўсё роўна гэта блізкія вам людзі. І я яму кажу: ты мяне адвязі на радзіму і пакажы вежу. Для мяне сапраўды (цікава. – заўв.) пабываць у такіх месцах без помпы, без лішніх людзей, паглядзець, што гэта за каўказскія горы, дзе жывуць мужныя людзі», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Кадыраву падарылі шакаладку. Што яшчэ рабіў Віктар Лукашэнка ў Чачэніі?

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары