Ордэн за парад. Лукашэнка ўзнагародзіў былога амбасадара Славаччыны


За тое, што той прыйшоў на парад 9 траўня.

Кіраўнік Беларусі ўзнагародзіў былога амбасадара Славаччыны Ёзэфа Мігаша ордэнам Францыска Скарыны, перадае «Пул первого». Таму прышлося падаць у адстаўку пасля ўдзелу ў парадзе ў Менску 9 траўня – з-за канфлікту з МЗС.

Hавiны
Амбасадар Славаччыны ў Беларусі сышоў у адстаўку праз удзел у парадзе
2020.05.14 15:37

«Аднак беларускі бок ягоны ўчынак ацаніў. Сёння прэзідэнт падпісаў указ аб узнагароджванні Мігаша Ордэнам Францыска Скарыны», – піша «Пул первого».

Раней падчас сустрэчы з амбасадарам Сербіі Аляксандр Лукашэнка назваў сітуацыю «міжнародным скандалам». Нагадаем, што Мігаш вырашыў узяць удзел у парадзе 9 траўня не папярэдзіўшы МЗС Славаччыны. Ён матываваў свой учынак тым, што ягоны айцец – партызан і антыфашыст.

Ордэн Францыска Скарыны ўручаецца за ўнёсак у развіццё беларускай культуры, гуманітарную і дабрачынную дзейнасць.

Ёзэф Мігаш – не першы не-беларус, які атрымаў ордэн імя беларускага першадрукара. Апроч яго ўзнагароду маюць расейцы Валянціна Матвеенка, Віктар Дробыш, Філіп Кіркораў, ірландзец Уільям Джоўзэф Грант і іншыя.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў