Лукашэнка ўхваліў рашэнне пранесці ў Рыа сцяг Расеі


Кіраўнік Беларусі ўхваліў учынак дэлегацыі, чальцы якой выйшлі на цырымонію адкрыцця Паралімпійскіх Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра з сцягам Расеі. Пра гэта ў чацвер, 8 верасня, радыёстанцыі «Гаворыць Масква» заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

«Вынас сцяга падчас цырымоніі адкрыцця – ініцыятыва беларускай дэлегацыі. Тым не менш, я хачу падкрэсліць, што гэта пазіцыя дзяржаўная, і гэта ў тым ліку пазіцыя прэзідэнта краіны і прэзідэнта нашага Паралімпійскага камітэту. Мы салідарныя з расейскімі паралімпійцамі», – падкрэсліла яна.

Эйсмант таксама звярнула ўвагу, што доказаў ужывання расейскімі паралімпійцамі допінгу так і не было прадстаўлена.

Расейскія спартоўцы не змаглі прыняць удзел у Паралімпійскіх гульнях праз часовае адхіленне Паралімпійскага камітэту Расеі на падставе дакладу незалежнай камісіі WADA (Сусветнае антыдопінгавае агенцтва / World Anti-Doping Agency) аб дзяржаўнай падтрымцы ўжывання допінгу ў краіне.

ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў