Лукашэнка ўбачыў «маленькі праменьчык надзеі» ў сітуацыі з эпідэміяй каронавіруса


Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што Беларусь пакуль спраўляецца з сітуацыяй, выкліканай распаўсюджваннем каронавірус. Пра гэта піша БелТА.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 17 красавіка падчас працоўнай паездкі ў Гарадзенскую вобласць.

«Самае галоўнае – мы пакуль спраўляемся. Сёння маленькі праменьчык надзеі засвяціўся. Асабліва ў Менску. У нас ужо больш вызвалілася ложкаў, чым мы шпіталізавалі людзей. Самае галоўнае – не дапусцілі ўсплёску», – сказаў ён.

Hавiны
Мінздароўя хоча адмовіцца ад шпіталізацыі людзей з лёгкай формай каронавіруснай інфекцыі
2020.04.13 09:53

Лукашэнка звярнуўся да старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Краўцова:

«Па заразе, ведаю, лепш за іншых абласцей выглядаеце. Пакуль малайцы. Але расслабляцца ні ў якім разе нельга. Таму што вы бачыце, што гэты COVID ператварыўся ў палітыку. Я гэтага чакаў».

Hавiны
Прэзідэнт Літвы: Беларускі кіраўнік ацэньвае сітуацыю з пэўнай бравадай
2020.04.01 11:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў