Лукашэнка ў траўні падпіша стратэгію еўразійскай інтэграцыі да 2025 года


Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам далейшы лёс інтэграцыйных праектаў і заявіў, што Беларусь «гатовая да рэальнай інтэграцыі, але без прымусу», перадае БелТА.

«Мы застаемся, як заўсёды, адданыя рэальнай інтэграцыі без прымусу да інтэграцыі (новы тэрмін з’явіўся ў саюзе – «прымус да інтэграцыі»). І дзіўна, што пачалося гэта з прымусу да інтэграцыі Беларусі. Разумееце, пра што ідзе гаворка», – сказаў Лукашэнка.

Аб’ектыў
«Дружба» не працуе? Адэса дапаможа!
2020.02.26 21:25

Ён нагадаў, што рэальную інтэграцыю беларускі бок ініцыяваў яшчэ пры папярэднім прэзідэнце Расеі Барысе Ельцыне.

«Мы прыхільнікі інтэграцыі. Рэальнай інтэграцыі, без прымусу. Яшчэ пры Ельцыне мы ініцыявалі гэтую рэальную інтэграцыю. Калі разбагацелі, асабліва Расея – пачалася незразумелая таўкатня. Мы плануем падпісаць у траўні стратэгію інтэграцыі да 2025 года. Мы павінны прапанаваць сурʼёзны варыянт стратэгіі, калі мы хочам пабудаваць наш саюз», – цытуе Лукашэнку тэлеграм-канал «Пул Первого».

Пуцін і Лукашэнка ў Санкт-Пецярбурзе. Фота – president.gov.by

Таксама Лукашэнка даволі цьмяна выказаўся пра ролю СМІ ў інтэграцыі.

«Гэта не толькі з намі. Проста тое, што адбываецца з Беларуссю, – гэта больш відавочна, гэта ў СМІ, гэта вельмі балюча, можа быць, для асобных у Расеі. Хоць я сумняваюся, што там балюча. Ідзе балбатня і рознага роду накаты і прапаганда. Вы, напэўна, чытаеце ўсе гэтыя СМІ. Я ўжо нагадваў, што ўзялі за два тыдні (публікацыі) і прэзідэнту Расеі перадалі ўсе, што пішуць пра Беларусь, беларускага прэзідэнта гэтак далей. Але добра, гэта іх справа», – сказаў ён.

ВІДЭА
Хто каго перахітрыў? Усё, што трэба ведаць пра вынікі года ў інтэграцыйных перамовах Беларусі і Расеі
2019.12.30 14:02

КА belsat.eu

Стужка навінаў