Аляксандр Лукашэнка апублікаваў сваю перадвыбарчую праграму. Дакумент з’явіўся на сайце газеты «Звязда» пад назвай «Разам за Беларусь!».
Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме, якую апублікавала выданне «Звязда» пад назвай «Разам за Беларусь», шчодра абяцае рост заробкаў. Паводле дакументу на працягу будучых пяці гадоў заробкі вырастуць у два разы. Але пры гэтым кіраўнік краіны абяцае, што не будзе шокавай тэрапіі, а чакаецца «ўдасканаленне таго, што створана». Акрамя іншага Лукашэнка анансуе рэферэндум аб зменах у Канстытуцыю. Прапаноўваецца вызначаць галоўным чынам паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай улады.
Кіраўнік краіны абяцае ліквідаваць залежнасць краіны ў нафтагазавай, фінансавай і іншых сферах, ствараць «зялёную эканоміку», забяспечыць роўныя правы для прыватных і дзяржаўных кампаніяў.
Раней перадвыбарчую праграму агучыла Святлана Ціханоўская.
Ціханоўская канкрэтызуе, што яе галоўная мэта – правесці сапраўдныя сумленныя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў.
Агулам яе праграма падзеленая на блокі, якія прысвечаныя працы судоў, барацьбе з карупцыяй, сектару ЖКГ, развіццю мясцовага самакіравання, вонкавай палітыкі, эканамічны блок.
Святлана Ціханоўская абяцае зладзіць рэформы ў галіне аховы здароўя, адукацыі, пенсійнай сістэмы.
Сяргей Чэрачань прапаноўвае ў сваёй праграме структурную рэформу эканомікі, стварэнне мясцовага самакіравання і развіццё нацыянальнай ідэнтычнасці. Андрэй Дзмітрыеў абяцае пераход да парламенцка-прэзідэнцкай рэспубліцы, абмежаванне тэрмінаў прэзідэнцтва і новыя выбары
СК belsat.eu