Лукашэнка: у Расеі пажар ад каронавіруса, але Беларусь не будзе закрываць з ёй мяжы


16 сакавіка Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта і дзяржаўным сакратаром Савету бяспекі дзеянні Расеі, якая закрыла мяжу з Беларуссю з прычыны каронавіруса.

«Дзіўна, што ў расейскім урадзе ніхто не ведае, што ў Беларусі і Расеі мяжы няма, яна не дэлімітаваная і не дэмаркаваная. У нас няма мяжы, таму закрываць няма чаго. Напэўна, яны ў сябе ўжо ўсталявалі гэтую мяжу», – сказаў кіраўнік Беларусі, паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Абноўлена
«По соображению карантина». Расея закрывае мяжу з Беларуссю
2020.03.16 00:38

Пры гэтым, паводле яго, закрыць мяжу значна прасцей, чым пасля яе будзе адкрыць. Лукашэнка таксама заявіў, што з каронавірусам тэрытарыяльна змагацца немагчыма. Ён адзначыў, што Расеі ў такім разе было б варта ўводзіць унутраныя межы паміж сваймі рэгіёнамі.

«Навошта ж адрэзалі Беларусь ад Расеі, не падумаўшы пра наступствы. Мне здаецца, што там больш заклапочаныя, як Маскву нейкім плотам абгарадзіць, і думаюць: барані Бог, урад Расейскай Федэрацыі заразіцца. Што будзе? А барані Бог, з Мішусціным [прэм’ер-міністрам РФ Міхаілам Мішусціным, які паведаміў пра закрыццё межаў. – Рэд. Belsat.eu] нешта здарыцца», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Паводле яго, Расеі было б варта «не зачыняць мяжу, а на нашай сумеснай мяжы Саюзнай дзяржавы пад Берасцем дапамагчы нам – і матэрыяльна, і людскімі рэсурсамі».

Hавiны
«Усё стаіць мёртва». На заходняй мяжы – кіламетровыя чэргі фураў
2020.03.16 11:29

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі варта было б баяцца, каб Расея не «завірусіла» яе, бо «у іх пажар». «Так нам трэба баяцца гэтай сітуацыі, вы чаго баіцеся Беларусі?», – дадаў ён.

У Беларусі пры насельніцтве менш за 9,5 млн чалавек афіцыйна зарэгістравана 36 выпадкаў каронавіруса. У Расеі, дзе пражывае ў 15 разоў больш чалавек, COVID-2019 пацверджаны толькі ў 63 чалавек.
Фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum

Лукашэнка пагражае захадамі ў адказ

Паводле яго, ад такіх рашэнняў расейскіх уладаў можа пацярпець эканоміка, у тым ліку транзіт праз тэрыторыю Беларусі ды Расеі.

«І самае цікавае: калі ўжо зачыняць мяжу – гэта, напэўна, не ўрада справа. Гэта рашэнне павінен прымаць прэзідэнт краіны», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што пакуль не звязваўся з Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнік Беларусі заклікаў расейскі бок і жыхароў дзвюх краін не ствараць паніку, каб не ўскладняць «і так няпростыя на сённяшні дзень стасункі паміж дзвюма дзяржавамі». Ён адзначыў, што калі Беларусі пойдзе на меры ў адказ, то «да Крамля фуры будуць стаяць у чарзе, а людзі будуць у шаленстве».

Hавiны
У Беларусі колькасць людзей з каронавірусам вырасла да 36-і
2020.03.16 11:55

Адзначым, што ў Беларусі пры насельніцтве менш за 9,5 млн чалавек афіцыйна зарэгістравана 36 выпадкаў каронавіруса. У Расеі, дзе пражывае ў 15 разоў больш чалавек, COVID-2019 пацверджаны толькі ў 63 чалавек, або толькі ў два разы больш.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў