Лукашэнка ў перапісе пазначыў роднай мовай беларускую


Аляксандр Лукашэнка. Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Прэс-сакратар кіраўніка Беларусі расказала падрабязнасці ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў перапісе насельніцтва.

Як распавяла Наталля Эйсмант, кіраўнік Беларусі ўдзел у перапісе прыняў яшчэ на мінулым тыдні, паведамляе БелТА.

«Запоўніў перапісныя лісты і перадаў іх у Белстат», – сказала прэс-сакратар.

Паводле яе, Аляксандр Лукашэнка запаўняў анкету на расейскай мове, але ў графе «родная мова» (засвоеная першай у раннім дзяцінстве) указаў беларускую.

  • З 4 да 30 кастрычніка праходзіць перапіс насельніцтва Беларусі. Чаму важна адказаць важна ўзяць удзел у перапісы і звярнуць увагу на пытанне пра родную мову, тлумачым тут.

Перапіс: звярніце ўвагу на пытанне нумар 12

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары